Перайсці да зместу

Джодзі Уільямс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джодзі Уільямс
англ.: Jody Williams
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1950(1950-10-09)[1][2][…] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці прафесар, праваабаронца, пацыфіст
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джодзі Уі́льямс (англ.: Jody Williams; нар. 9 кастрычніка 1950(1950-10-09)[1][2][…], Brattleboro[d], Вермонт) — амерыканская грамадская дзяячка і выкладчык; заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1997 года.

У 1972 годзе атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у Універсітэце Вермонта, у 1974 — ступень магістра ў галіне выкладання іспанскай мовы і англійскай ў якасці другой мовы (анг.: English as a Second Language) у вермантскай Школе міжнароднага навучання. У 1984 годзе Школай міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса ёй была прысвоена ступень магістра мастацтваў у галіне міжнародных адносін.

Пасля працы выкладчыкам у Мексіцы, Вялікабрытаніі і Вашынгтоне пачала весці гуманітарную дзейнасць у краінах, якія развіваюцца. 3 1984 адна з каардынатараў Адукацыйнага праекта ў Нікарагуа і Гандурасе. У 1986 заняла пасаду намесніка дырэктара лос-анджэлескай дабрачыннай арганізацыі па аказанні медыцынскай дапамогі ў Сальвадоры.

У 1992 ўзначаліла Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін (International Campaign to Ban Landmines), каардынатар Сусветнай кампаніі за забарону супрацьпяхотных мін. У межах апошняй кампаніі наведала шмат краін, дзе сустракалася з прадстаўнікамі ўрадаў і грамадскасці, арганізоўвала лекцыі і семінары (на пач. 1990-х г. у раёнах узброеных канфліктаў засталося больш за 110 млн неабясшкоджаных мін). Вынікам яе намаганняў у 1997 годзе была падпісана Канвенцыя аб забароне вытворчасці і выкарыстання супрацьпяхотных мін (аднак некаторыя краіны, у прыватнасці ЗША, Расія і Кітай, адмовіліся ад падпісання пагаднення). За дзейнасць, накіраваную на забарону і ліквідацыю супрацьпехотных мін, Уільямс і ўзначальвае ёю рух сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру (1997).

У 2003 годзе Уільямс выступіла заўзятым праціўнікам амерыканскай ваеннай кампаніі ў Іраку, за што нават была падвергнутая арышту.

Зноскі

  1. а б Jody Williams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jody Williams // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://nobelwomensinitiative.org/laureate/ Праверана 9 сакавіка 2019.